Памёр літаратуразнаўца і гісторык Адам Мальдзіс

Памёр літаратуразнаўца і гісторык Адам Мальдзіс

На 90-м годзе жыцця памёр літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік Адам Мальдзіс.

Навуковец даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII-XIX стагоддзяў, беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Адна з самых вядомых яго кніг на гістарычныя тэмы — "Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: Нарысы быту і звычаяў" (другое выданне выйшла пад назвай "Як жылі нашы продкі ў XVII стагоддзі").

Ад пачатку 1990-х быў дырэктарам Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францішка Скарыны.

Адам Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча, пра якога напісаў кнігу ўспамінаў "Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча: Партрэт пісьменніка і чалавека".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі