Памёр вядомы грамадскі актывіст і гісторык Віктар Сырыца

Памёр вядомы грамадскі актывіст і гісторык Віктар Сырыца

У Баранавічах памёр вядомы грамадскі актывіст і гісторык Віктар Сырыца. Раніцай 9 лістапада яму раптоўна стала кепска на пероне Цэнтральнага вакзала. Лекары "хуткай", якія прыбылі на месца, не здолелі выратаваць Сырыцу, інфармуе Intex-press.

Віктару Сырыцы было 62 гады. Ён ачольваў Баранавіцкую раду Таварыства беларускай мовы.

На нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах Сырыца быў сябрам гарадской выбарчай камісіі і прагаласаваў супраць зацвярджэння выніковага пратакола, выказаў асаблівае меркаванне. Ён заявіў, што прэзідэнцкімі выбарамі ў Баранавічах кіраваў мясцовы гарвыканкам, а не тэрытарыяльная выбарчая камісія, што з’яўляецца грубым парушэннем выбарчага заканадаўства і, на яго думку, паўплывала на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

Фота: intex-press.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі