Пасля 60 сутак арышту на волю выйшаў герой мема пра "памідоры са смятанай"
На волю выйшаў Анатоль Шалковіч, герой мема пра "памідоры са смятанай". Ён правёў за кратамі 60 сутак, быў прызнаны палітвязнем.
65-гадовага інжынера Шалковіча затрымалі 11 лістапада 2021-га. Неўзабаве з'явілася “пакаяльнае” міліцэйскае відэа з ім. Анатоль Шалковіч прызнаўся ў любові да чырвонага і белага колераў. "Мне заўсёды падабалася спалучэнне белага і чырвонага колераў, — казаў ён на відэа. — Я люблю памідоры са смятанай — гэта таксама белае з чырвоным".
Згаданае відэа стала вірусным, а Шалковіч — знакамітым. Яго два месяцы не выпускалі на волю — дадавалі чарговыя 15 сутак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.