Пасля тэракта ў Нью-Ёрку Трамп патрабуе закрыць латарэю Green Card
Падазраваны ў здзяйсненні тэракту на Манхэтане трапіў з Узбекістана ў ЗША, выйграўшы Green Card. Таму прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які ўвогуле выступае за больш жорсткі міграцыйны кантроль, патрабуе закрыць візавую латарэю.
У сваім акаўнце ў Twitter прэзідэнт ЗША раскрытыкаваў сенатара ад дэмакратаў Чака Шумера за тое, што той выступае ў абарону латарэі:
The terrorist came into our country through what is called the "Diversity Visa Lottery Program," a Chuck Schumer beauty. I want merit based.
— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) November 1, 2017
"Чака Шумер дапамагае еўрапейскім праблемам трапіць у ЗША", — заявіў Трамп. Ён выступае за тое, каб латарэйная сістэм саступіла адбору па крытэрах каштоўнасці прафесійных навыкаў. "Мы павінны быць нашмат больш жорсткім і разумнымі", — дадаў прэзідэнт ЗША.
Трамп хоча адкрыць дзверы ў Злучаныя штаты толькі для таленавітых людзей. Амерыканскі лідар раней неаднойчы крытыкаваў візавую латарэю, указваючы, што сістэма састарэла і не адказвае эканамічным і гуманітарным інтарэсам ЗША.
31 кастрычніка ў Нью-Ёрку мужчына за рулём пікапа задавіў восем чалавек на веладарожцы. Яшчэ 10 былі параненыя. Улады ЗША абвясцілі тое, што адбылося, тэрактам.
Як стала пазней вядома, мужчына, які атакаваў жыхароў "Вялікага яблыка", нарадзіўся ва Узбекістане. Яму 29 гадоў, яго завуць Сайфула Саіпаў. У ЗША ён працаваў у сервісе Uber — і быў узорным кіроўцам. Да таго, як звязаўся з Ісламскай дзяржавай.