Пасля візіту Абельскай "зачысцілі" віцебскую хуткую дапамогу — "Белыя халаты"

Бальніца хуткай дапамогі ў Віцебску

Бальніца хуткай дапамогі ў Віцебску / Яндэкс

У бальніцы хуткай меддапамогі Віцебска адбыліся масавыя звальненні кіраўніцтва, піша тг-канал "Белыя халаты".

Гэта адбылося пасля праверкі па аказанні экстраннай дапамогі, якую ўзначальвала Ірына Абельская — галоўны лекар Рэспубліканскага медцэнтра Упраўлення справамі Лукашэнкі і маці Мікалая Лукашэнкі.

У выніку праверкі, як сцвярджаецца, былі знятыя з пасадаў галоўны лекар Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага лекара прызначаны намеснік галоўнага лекара па медыцынскай частцы Аляксандр Віннікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі