У Расіі затрымалі доктара Мартава, які шчыра казаў пра сітуацыю з кавідам у РБ

Уладзімір Мартаў

Уладзімір Мартаў / imenamag.by

У Мурыне, пад Пецярбургам, затрымалі вядомага беларускага лекара Уладзіміра Мартава, піша "Фонтанка". Затрыманне правялі аператыўнікі крымінальнага вышуку.

Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі. Ён шчыра казаў пра смерці ад кавіду, крытыкаваў сістэму аховы здароўя і яе фальшывую статыстыку. У красавіку 2021-га Мартава звольнілі з клінікі. Пасля гэтага ён пачаў выпускаць свой падкаст. Праз некалькі месяцаў суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў відэаінтэрв'ю з былым доктарам "экстрэмісцкім матэрыялам". Мартаў быў вымушаны пакінуць Беларусь.

На радзіме яго завочна арыштавалі.

Верагодна, цяпер Мартава чакае экстрадыцыя ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі