Павел Латушка адмовіўся ад адваката, якога яму прызначылі ўлады
Павел Латушка / Еўрарадыё
Павел Латушка адмовіўся ад адваката, якога яму прызначылі ўлады. Ён паўтарыў, што гатовы выступіць на судзе над сабой адкрыта і публічна праз зум або іншыя сродкі сувязі.
Як распавядала Еўрарадыё, 29 лістапада кіраўнік Следчага камітэта Дзмітрый Гара заявіў пра падрыхтоўку завочных судоў над палітуцекачамі — у прыватнасці, над Святланай Ціханоўскай і Паўлам Латушкам. Ён паведаміў таксама, што прызначаныя адвакаты ўжо знаёмяцца з матэрыяламі справы.
"Як юрыст па адукацыі, пачну з базавага: згодна з артыкулам 41 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ў якасці падазраванага маю права ведаць, у чым я падазраюся, і атрымаць копію пастановы аб узбуджэнні крымінальнай справы або аб прызнанні падазраваным. Ніякай копіі пастановы, як вы здагадаліся, я не атрымліваў", — пярэчыць Латушка.
Недавер прызначаму адвакату ён тлумачыць так: "Чалавека я гэтага не бачыў і не чуў, пра існаванне яго даведаўся з СМІ. Са мной ён ні разу не звязваўся, пра сябе не заяўляў, хоць у судзе вядомыя мае кантакты".
Новага абаронцу Латушка, па яго словах, прасіць не хоча, каб не падстаўляць калег-юрыстаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.