Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту. У аўторак у Цэнтральным судзе сталіцы апазіцыянера судзілі за ўдзел у двух несанкцыянаваных мітынгах — 1 траўня ў Мінску і 3 сакавіка ў Курапатах. Прысуд вынесла суддзя Вікторыя Шабуня. Гэтай вясной Севярынец правёў за кратамі дзясяткі сутак адміністрацыйнага арышту (у Оршы і Мінску).

Сёння ж на 15 сутак арышту быў асуджаны вядомы апазіцыйны актывіст Максім Вінярскі (актывіст “Еўрапейскай Беларусі”). Ён удзельнічаў у несанкцыянаванай вулічнай акцыі 1 траўня ў Мінску. Прысуд вынес суддзя Міхаіл Хома. Вінярскі абвясціў галадоўку.

Як інфармуе Радыё Свабода, у спісе-пратаколе, які бачыў Севярынец, пазначана 10 чалавек. Акрамя яго гэта — Уладзімір Някляеў, Ніна Багінская, Юрась Губарэвіч, Марына Адамовіч, Вячаслаў Сіўчык, Славамір Адамовіч, Леанід Кулакоў, Аляксей Клюшнічэнка, Алена Талстая. Чакаецца, што іх таксама будуць судзіць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі