Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак, але ў судзе не арыштавалі

Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак, але ў судзе не арыштавалі

Павел Севярынец асуджаны на 15 сутак арышту. Пра гэта ў Facebook напісаў яго паплечнік па аргкамітэце па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Дзяніс Садоўскі. Апазіцыйнага палітыка пакаралі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, якая прайшла ў Мінску 8 верасня. Яе арганізоўваў апазіцыянер Мікалай Статкевіч. У антываеннай акцыі паўдзельнічалі некалькі соцень чалавек, яны сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.

Раней за ўдзел у вулічнай акцыі 8 верасня былі асуджаны Уладзімір Някляеў і Мікалай Статкевіч.

Пазней Павел Севярынец напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што ў судзе яго не арыштавалі: “Пэўна, вырашылі пайграць на нервах”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі