Павел Вінаградаў

Апазіцыі не падабаецца, што іх затрымліваюць “невядомыя людзі”, а міліцыянеры сцвярджаюць, што так у іх лепш атрымліваецца змагацца са злачынцамі.

З лідарам “Zмены” кампаніі “Гавары праўду!” амаль шэсць гадзінаў праводзілі “прафілактычную размову”.

Грамадскага актывіста Паўла Вінаградава ў пятніцу выпусцілі з міліцыі Маскоўскага раёна сталіцы.

Павел другі дзень запар “прафілактычна размаўляе” з супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС. Адвакат нічога зрабіць не можа.

Моладзевы актывіст мяркуе, што прычына — саміт кіраўнікоў урадаў СНД.