Паўла Вінаградава затрымліваюць другі дзень запар
Моладзевы актывіст мяркуе, што прычына — саміт кіраўнікоў урадаў СНД.
Пра сваё затрыманне лідар кампаніі "Змена" Вінаградаў паспеў паведаміць у фэйсбуку. У чацвер актывіст таксама правёў увесь дзень у пастарунку.
Нагадаем, што Павел быў пакараны за Плошчу-2010 і пасля датэрміновага вызвалення не спыніў актыўную грамадскую дзейнасць.
Фота — svaboda.org