У Швецыі адбыўся першы паўфінал "Еўрабачання"

Украінская выканаўца Джэры Хейлі на сцэне "Еўрабачання-2024"

Украінская выканаўца Джэры Хейлі на сцэне "Еўрабачання-2024" / Corinne Cumming / EBU

У Швецыі завяршыўся першы паўфінал міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне". У паўфінале прынялі ўдзел 18 з 37 канкурсантаў, у тым ліку прадстаўнікі трох краін — Вялікабрытаніі, Швецыі і Германіі, якім па ўмовах конкурсу гарантаваны выхад у фінал. Акрамя таго, барацьбу ў фінале працягнуць выканаўцы з Сербіі, Літвы, Ірландыі, Украіны, Харватыі, Славеніі, Фінляндыі, Партугаліі і Люксембурга і Кіпра. Выбылі прадстаўнікі пяці краін: Азербайджана, Польшчы, Ісландыі, Малдовы і Аўстраліі.

Другі паўфінал пройдзе 9 мая, гран-фінал 11 траўня.

Адзначым, што фаварытамі ў букмекераў сёлета лічацца харвацкая група Baby Lasagna і ўкраінскі дуэт Алены Алены і Джэры Хейлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі