СБУ затрымала аднаго з расійскіх ідэолагаў, які апраўдваў развязванне вайны

Затрыманы Дзмітрый Чысцілін

Затрыманы Дзмітрый Чысцілін / СБУ

У Малдове Служба бяспекі Украіны разам з мясцовымі праваахоўнікамі затрымала ідэолага вайны Расіі супраць Украіны Дзмітрыя Чысціліна. Яго вінавацяць у дзяржаўнай здрадзе і ў апраўданні вайны, паведамляе прэс-служба СБУ.

Чысцілін спрабаваў вярнуцца ў Маскву праз "трэція" краіны. У Малдову ён прыехаў на адзін з прарасійскіх форумаў.

СБУ ўдакладняе, што Чысцілін — гэта памочнік Сяргея Глазьева, экс-дарадцы Уладзіміра Пуціна. Глазьеў быў адным з галоўных арганізатараў захопу Крыма, Данецкай і Луганскай абласцей. Таксама ён распрацоўваў "стратэгію інфармацыйнай вайны" па апраўданні поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Чысілін у 2016-2024 гадах падрыхтаваў шэраг "аналітычных матэрыялаў", у якіх падтрымліваў расійскую агрэсію і "інтэграцыю" часова акупаваных раёнаў Украіны ў склад Расіі.

Дарэчы, у Чысціліна — украінскае грамадзянства. Але краіну ён пакінуў яшчэ да пачатку поўнамаштабнай агрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі