Стала вядома, у якім горадзе Швейцарыі адбудзецца "Еўрабачанне-2025"

Базель назвалі горадам, які "жыве музыкай і творчасцю"

Базель назвалі горадам, які "жыве музыкай і творчасцю" / pixabay.com

Стала вядома, у якім горадзе Швейцарыі адбудзецца міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2025". Гэта — Базель, які лічыцца культурнай сталіцай краіны, піша hromadske.ua. Арганізатары назвалі Базель горадам, які "жыве музыкай і творчасцю" і "ламае код", і дзе "ўсе людзі могуць адчуваць сябе ў бяспецы".

За магчымасць правядзення "Еўрабачання" ў наступным годзе змагаліся два горада ў Швейцарыі: Базель і Жэнева.

Арганізатары "Еўрабачання" ўдакладнілі і даты правядзення конкурсу. Першы і другі паўфіналы прызначаны на 13 і 15 траўня, а фінал — на 17 траўня.

Як вядома, сёлета пераможцам 68-га песеннага конкурсу  "Еўрабачанне" стала Швейцарыя. Беларусь ад яго адхілена і ўжо некалькі гадоў не ўдзельнічае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі