Швейцарыя перамагла на"Еўрабачанні — 2024". Відэа выступу

Nemo (Швейцария) на Евровидении

Nemo (Швейцарыя) на сцэне "Еўрабачання" / EBU

Швейцарыя перамагла на конкурсе песні "Еўрабачанне — 2024". Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы, першы радок займае Nemo з песняй "The Code".

Выступление Nemo

На другім месцы апынуўся прадстаўнік Харватыі Baby Lasagna, якому букмекеры праракалі перамогу. Аднак балаў журы яму не хапіла, каб стаць першым.

На трэцім месцы — прадстаўніцы Украіны alyona alyona & Jerry Heil.

У пяцёрку лідараў таксама ўвайшлі Францыя і Ізраіль. Апошняе месца заняла Нарвегія.

Такім чынам, "Еўрабачанне-2025" пройдзе ў Швейцарыі. Горад правядзення, як і даты, будуць вядомыя пазней.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі