Выканаўцу з Нідэрландаў збіраюцца адхіліць ад удзелу ў "Еўрабачанні"
Ёст Клейн
Выканаўцу з Нідэрландаў збіраюцца адхіліць ад удзелу ў "Еўрабачанні". Пра гэта паведамляе BILD.
Напярэдадні 26-гадоваму Ёсту Клейну ўжо забаранілі наведваць рэпетыцыі.
Па дадзеных шведскай тэлекампаніі SVT, паміж Клейнам і фатографам за кулісамі адбылася фізічная сутычка. Афіцыйная прычына расследавання ў дачыненні да музыканта пакуль што не раскрываецца.
Клейн ужо прыцягнуў да сябе ўвагу на сумеснай прэс-канферэнцыі з дзесяццю пераможцамі другога паўфіналу "Еўрабачання". У прыватнасці, ён некалькі разоў без попыту выказаўся наконт удзелу ў конкурсе Эдэн Голан, якая прадстаўляе Ізраіль. Ён таксама дэманстратыўна падняў над галавой сцяг Нідэрландаў, калі спявачка рабіла заяву.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.