"Euro-pa-pa": галоўныя мемы гэтага "Еўрабачання"

Joost Klein

Рэпетыцыя Joost Klein на "Еўрабачанні" / EBU

Нават калі вы не сочыце за "Еўрабачаннем", мемы пра некаторых удзельнікаў конкурсу 2024 года міма вас наўрад ці пройдуць. Расказваем пра самых яркіх, эпатажных і запамінальных артыстаў галоўнага еўрапейскага шоу.

Euro-pa-pa, Euro-pa-pa

Нідэрландскі ўдзельнік Joost Klein вырашыў паехаць на конкурс з нестандартным дыскапопам: месцамі яго песня "Europapa" нагадвае хіты нулявых ад гурта "O-zone", а месцамі — цалкам сучасную электроніку. На мемы ўжо разышоўся нават сам радок “Эўра-па-па, Эўра-па-па”.

Уоў-оў-оў

Прадстаўнік Швейцарыі Nemo ўзарваў сацсеткі сваім спосабам: ён эксперыментуе з "новай маскуліннасцю" і не саромеецца выкарыстоўваць фемінны вобраз. Плюс — запамінальны вакал, які месцамі пераходзіць у амаль оперны, і захраслае ў мозгу “Уоў-оў-оў”.

Без правілаў і голыя

Фіны працягваюць штурмаваць "Еўрабачанне" тым, што шмат хто называе "еўратрэшам". Гурт Windows95man плануе выступаць у дзіўных строях, часам нават галяком, і выконваць дзіўную сумесь электронікі і поп-дэнсу пра адсутнасць правілаў. Здаецца, што артысты натхняліся ісландскім гуртом Hatari, які са сваім рок-электронным эпатажам заняў 10-е месца на конкурсе ў 2019-м.

“Рым-цім-дагі-цім”

Букмекеры лічаць харватаў з групы Baby Lasagna аднымі з фаварытаў гэтага "Еўрабачання". І яны ўжо таксама сталі героямі мемаў дзякуючы завадным танцам і запамінальнаму пройгрышу ў іх песні "Rim Tim Tagi Dim". І, вядома, вобразам. Бо без гэтага "Еўрабачанне" б не было такім, за што многія яго любяць, а іншыя — наадварот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі