Кансерватары спрабуюць сарваць "сатанісцкае" "Еўрабачанне" ў Швейцарыі

Выступ Bambi Tag на "Еўрабачанні-2024"

Выступ Bambi Tag на "Еўрабачанні-2024" / www.magazin.novosti.rs

Хрысціянска-кансерватыўная партыя Швейцарыі спрабуе сарваць "Еўрабачанне-2025". Яе прадстаўнікі абвінавачваюць конкурс у праслаўленні акультызму і сатанізму.

Як паведамляе The Guardian, "Федэратыўна-дэмакратычны саюз Швейцарыі" называе мерапрыемства прапагандысцкім: з гадамі на конкурсе "расце цярпімасць да сатанізму і акультызму" — артысты нібыта дэманструюць прыхільнасць да культу.

— Краіна, якая дае сцэну для такога агіднага смецця, не палепшыць свой імідж, а толькі прадэманструе ўласны інтэлектуальны заняпад, — заяўляюць у партыі.

Заклік кансерватараў да правядзення рэферэндумаў у гарадах-арганізатарах падтрымалі іншыя правыя арганізацыі.

На "Еўрабачанні" сапраўды часам сустракаюцца нумары з акультнай тэматыкай. Напрыклад, у 2024 годзе ірландка Bambi Tag выступіла на конкурсе ў дэманічным вобразе з партнёрам у ролі д'ябла. Пара танчыла ўнутры пентаграмы са свечак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі