Латвія разглядае магчымасць пакінуць "Еўрабачанне"

Прадстаўнік Латвіі на Еўрабачанні-2024 Dons

Прадстаўнік Латвіі на Еўрабачанні-2024 Dons / ESCBubble

Латвія можа адмовіцца ад удзелу ў "Еўрабачанні". І ўсё праз грамадзян, якія хочуць, каб грошы, што краіна марнуе на падрыхтоўку да конкурсу, ішлі на спорт, піша выданне LRT. 

Петыцыю за выхад Латвіі з "Еўрабачання" на платформе ManaBalss падпісалі больш за 11 300 чалавек. І зараз яна будзе перададзена на разгляд у Сойм.

"Ёсць еўрапейскія краіны, якія не ўдзельнічаюць у "Еўрабачанні" па розных прычынах, у тым ліку па фінансавых, і Латвіі трэба лепш інвеставаць сваё і без таго праблемнае дзяржаўнае фінансаванне туды, дзе ў нас ёсць відавочныя перавагі — у спорт, — пішуць аўтары петыцыі. — Недапушчальна, каб Федэрацыя біятлона збірала ахвяраванні на чэмпіянат свету, які адназначана важнейшы за "Еўрабачанне".

У галоўным песенным конкурсе Еўропы Латвія ўдзельнічае з 2000 года. Пакуль адзіную перамогу краіне ў 2002 годзе прынесла Марыя Навумава з песняй "I Wanna". У большасці выпадкаў выканаўцы ад Латвіі не праходзілі ў фінал конкурсу або аказваліся ў сярэдзіне фінальнага галасавання. У гэтым годзе латвійскі выканаўца Dons з песняй "Hollow" заняў 16-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі