Жыхару Латвіі ў Беларусі за "палітыку" пагражае да 10 гадоў калоніі
Мінскі гарадскі суд
У Мінскім гарадскім судзе 12 лістапада пачалі разглядаць справу жыхара Латвіі Юрыйса Ганінса, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Мужчыну вінавацяць паводле трох "палітычных" артыкулаў Крымінальнага кодэкса — дыскрэдытацыя Беларусі (арт. 369-1), паклёп на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367) і заклікі да санкцый (ч. 2 арт. 361). Яму пагражае да дзесяці гадоў калоніі.
Праваабаронцы адзначаюць, што сам працэс праходзіць у закрытым рэжыме. Сутнасць абвінавачання невядомая. Справу разглядае Аляксандр Рыбакоў.
Раней у МЗС Латвіі паведамлялі пра 26 суайчыннікаў, арыштаваных у Беларусі. Спецслужбы краіны заклікалі жыхароў Латвіі не ездзіць у Беларусь і Расію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.