Сталі вядомыя ўсе ўдзельнікі фіналу "Еўрабачання"
Нумар Эдэн Голан
Увечары 9 траўня ў Мальмё адбыўся другі паўфінал конкурсу "Еўрабачанне".
Па яго выніках у фінал выйшлі Эдэн Голан з Ізраіля, Dons з Латвіі, дуэт Ladaniva з Арменіі, праект 5MIINUST x Puuluup з Эстоніі, Nemo са Швейцарыі, гурт Gåte з Нарвегіі, Kaleen з Аўстрыі, Ёст Кляйн з Нідэрландаў, Марына Саці з Грэцыі, Нуца Бузаладзе з Грузіі.
Па выніках першага паўфінала ў заключную частку конкурсу выйшлі iolanda з Партугаліі, Raiven са Славеніі, alyona alyona & Jerry Heil з Украіны, Сільвестэр Бэлт з Літвы, дуэт Windows95man з Фінляндыі, Сілія Капсіс з Кіпра, Baby Lasagna з Харватыі, спявачка Bambie Thug з Ірландыі і TALI з Люксембурга.
У Мальмё 9 траўня адбылася дэманстрацыя, якая патрабавала выключыць Ізраіль з "Еўрабачання". На цэнтральнай плошчы горада сабралося некалькі тысяч чалавек, у тым ліку вядомая экаактывістка Грэта Тунберг.
У выніку паліцыя ўзяла спявачку Эдэн Голан пад сваю ахову.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.