Каму з удзельнікаў "Еўрабачання" букмекеры прадракаюць перамогу

Baby Lasagna (Хорватия) на Евровидении 2024

Харватыя мае высокія шанцы на перамогу / EBU

Фінал конкурсу песні "Еўрабачанне-2024" пройдзе 11 мая ў Мальмё (Швецыя). За перамогу ў шоу пазмагаюцца прадстаўнікі 25 краін — іх планавалася 26, але колькасць скарацілася пасля дыскваліфікацыі нідэрландскага выканаўцы Joost Klein.

Традыцыйна, букмекеры прымаюць стаўкі на пераможцу "Еўрабачання", і пачынаюць гэта рабіць за месяцы да самага конкурсу. Найбольш блізкія да выніковых рэзультатаў прагнозы букмекераў, калі глядзець іх непасрэдна ў дзень фіналу. Гэта і зрабіла Еўрарадыё.

Фаварытам букмекераў лічыцца харвацкі прадстаўнік Baby Lasagna з песняй "Run Time Tagi Dim". На яго перамогу паказваюць з верагоднасцю ў 44% — самы высокі ў гэтым годзе паказчык.

На другім месцы ў букмекераў з верагоднасцю перамогі ў 21% знаходзіцца прадстаўніца Ізраіля Eden Golan з песняй "Hurricane".

Замыкае тройку лідараў прадстаўнік Швейцарыі Nemo з песняй "The Code" — 14% верагоднасці перамогі.

У топ-5 па прагнозах букмекераў таксама могуць увайсці Францыя і Ірландыя, аднак іх шанцы на перамогу ацэньваюцца ў 4%.

Апошняе месца, па прагнозах, зойме Сербія.

Наколькі дакладнымі апынуцца прадказанні букмекераў? Даведаемся ўжо гэтай ноччу. Прамую трансляцыю фіналу "Еўрабачання-2024" можна глядзець у плэеры ніжэй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі