Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі УСУ

Мікалай Аляшчук

Мікалай Аляшчук / Паветраныя сілы УСУ

Уладзімір Зяленскі звольніў камандуючага Паветранымі сіламі УСУ Мікалая Алешчука. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.

"Я бязмерна ўдзячны ўсім нашым ваенным лётчыкам, інжынерам, байцам мабільных агнявых груп, разлікаў СПА. Усім, хто сапраўды змагаецца за Украіну — дзеля выніку. І гэта трэба на камандным узроўні — мы павінны ўзмацняцца. І берагчы людзей. Берагчы асабісты склад. Берагчы ўсіх нашых воінаў", — напісаў Зяленскі ў сваім тг-канале, каментуючы звальненне Алешчука.

Прычыны звальнення не называюцца.

Аднак адбылося яно на наступны дзень пасля таго, як украінскія вайскоўцы пацвердзілі паведамленні СМІ аб крушэнні знішчальніка F-16, перададзенага Украіне, і гібелі яго пілота.

Часовым выканаўцам абавязкаў камандуючага Паветранымі сіламі УСУ прызначаны Анатоль Крываножка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі