Украіна паспяхова выпрабавала сваю першую балістычную ракету
Уладзімір Зяленскі
Ва Украіне адбыліся паспяховыя выпрабаванні першай айчыннай балістычнай ракеты. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 27 жніўня заявіў прэзідэнт краіны Уладзімір Зяленскі, перадае hromadske.ua.
Зяленскі павіншаваў украінскі абаронны комплекс з выпрабаваннем гэтай ракеты. Пры гэтым ён не ўдакладніў, што гэта за ракета і як праводзіліся выпрабаванні.
Дарэчы, нядаўна Зяленскі таксама казаў, што 24 жніўня ўкраінскія вайскоўцы ўпершыню нанеслі ўдар па расійскіх вайскоўцах з дапамогай новага ўкраінскага дрона-ракеты "Паляніца". Ён назваў ракету-робат зброяй "цалкам новага класа".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.