Беларускія прадпрыемствы вырабляюць снарады для расійскіх РСЗА "Град" — BELPOL

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Град"

Рэактыўная сістэма залпавага агню "Град" / Wikipedia

У Беларусі вырабляюць часткі снарадаў для рэактыўнай сістэмы залпавага агню БМ-21 "Град". Гэта вынікае з другой часткі расследавання "Зброевы барон", якое апублікавала аб'яднанне былых беларускіх сілавікоў Belpol.

Сярод прадпрыемстваў, якія ўдзельнічаюць у вытворчасці снарадаў калібраў 122 і 152 мм, расследавальнікі назвалі Беларускі аўтамабільны завод, Беларускі металургічны завод і Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання.

Таксама з расследавання вынікае, што, згодна з планамі 2023 і 2024 года, Беларусь павінна была паставіць у Расію 155 тысяч хваставых і галаўных труб рэактыўнага снарада да РСЗА "Град". Па падліках Belpol, імі можна "накрыць 13 такіх райцэнтраў, як Орша".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.