За пратэсты будуць судзіць экс-хакеіста моладзевай зборнай Беларусі

Алег Буяк

Алег Буяк / фота з яго сацсетак

31 студзеня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбудзецца разгляд чарговай справы ўдзельнікаў пратэстаў. На лаву падсудных трапілі чатыры чалавекі — Алег Буяк, Настасся Буяк, Юрый Храмовіч і Яўген Барэль, піша "Наша Ніва".

Усіх іх вінавацяць паводле "народнага артыкула" за ўдзел у пратэстах — ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). За гэта ім пагражае да 4 гадоў калоніі. Працэс будзе весці суддзя Уладзімір Пазняк.

Алег Буяк, якога будуць судзіць на гэтым працэсе, — былы прафесійны хакеіст. Раней ён выступаў за зборную Беларусі 18-гадовых і 20-гадовых, удзельнічаў у чэмпіянаце свету. Таксама хакеіст гуляў за такія клубы, як бабруйскі "Дынама-Шыннік", гродзенскі "Нёман", жлобінскі "Металург" і "Ліду". У 2017 годзе Алег Буяк завяршыў прафесійную кар’еру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі