Ва ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой, з'явіцца "электроннае консульства"

Украінскі пашпарт

Украінскі пашпарт / УНІАН

Ва ўкраінцаў, якія жывуць за мяжой, з'явіцца "электроннае консульства". Праз яго можна будзе анлайн атрымаць некаторыя консульскія паслугі.

З новай платформай "е-Консул" сінхранізуюць даныя з дзяржаўных рэестраў. Такім чынам, сэрвісы для грамадзянаў за мяжой зробяцца больш дасяжнымі, зручнымі і хуткімі, спадзяюцца ва ўкраінскім МЗС.

Інавацыю ўжо зацвердзіў Кабінет міністраў Украіны. Папярэдне мяркуецца, што платформа пачне працаваць ужо сёлета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі