У Курскай вобласці ў палон здалася расійская рота
Палоненыя ў Курскай вобласці расіяне
У Курскай вобласці СБУ ў выніку спецаперацыі ўзяла ў палон расійскую роту ў складзе 102 вайскоўцаў, паведамляе hromadske.ua. Гэта найбольшая колькасць палонных, узятых за адзін раз.
У палон трапілі вайскоўцы з 488-га гвардзейскага мотастралковага палка Узброеных сіл РФ і падраздзялення "Ахмат". Паведамляецца, што байцы СБУ захапілі і зачысцілі разгалінаваны, бетанаваны і якасна ўмацаваны з усіх бакоў ротны апорны пункт. У ім ёсць падземныя камунікацыі і памяшканні для пражывання асабістага складу, сталовая, збраёўня і нават лазня.
Як адзначае крыніца hromadske.ua, расіяне не планавалі здавацца ў палон: у іх было больш чым дастаткова боепрыпасаў і харчавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.