УСУ прасунуліся ў Курскай вобласці па фронце на 1-3 км — Сырскі
Разбураны пункт пропуску на мяжы Украіны і Расіі
16 жніўня Узброеныя Сілы Украіны прасунуліся ў Курскай вобласці на адлегласць ад 1 да 3 кіламетраў. Пра гэта галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў у дакладзе прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму.
"Маем прасоўванне па некаторых кірунках на адлегласць ад 1 да 3 кіламетраў у бок праціўніка. Уздоўж усёй лініі фронту таксама працягваюцца баі, у цэлым сітуацыя кантраляваная", — заявіў Сырскі. Ён дадаў, што сістэма лагістыкі працуе без збояў.
Таксама Сырскі згадаў генерал-маёра Эдуарда Маскалёва, прызначанага камендантам захопленай тэрыторыі Курскай вобласці. Ён ужо прыступіў да выканання абавязкаў.
Паводле Сырскага, УСУ працягваюць папаўняць абменны фонд палонных. "Цяпер ідуць баі ў раёне Малой Локні, я спадзяюся, там будзе ўзята шмат палонных", — дадаў ён.
Украінскія войскі ўжо дзесяць дзён вядуць наступальную аперацыю ў Курскай вобласці Расіі. Украінцы кантралююць тэрыторыю каля 100 квадратных кіламетраў і занялі каля сотні населеных пунктаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.