Зарэгістраваныя ў РБ прычэпы і паўпрычэпы трэба вывезці з ЕС да 10 ліпеня
![Бізнес атрымаў час, каб адаптавацца да новаўвядзення](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pap_20210418_1D3%20%281%29.jpg.webp?itok=ksuWjaP0)
Бізнес атрымаў час, каб адаптавацца да новаўвядзення
Зарэгістраваныя ў Беларусі прычэпы і паўпрычэпы, якія знаходзяцца ў ЕС, трэба вывезці да 10 ліпеня (у тым ліку і буксаваныя цягачамі, зарэгістраванымі ў іншых краінах). Гэтае патрабаванне звязанае з новым пакетам санкцый, паведамляюць літоўскія мытнікі.
Абмежаванні пачалі дзейнічаць з 1 ліпеня. Бізнес атрымаў дзесяць дзён, каб адаптавацца да новаўвядзення.
Еўрасаюз распаўсюдзіў частку расійскіх санкцый на беларускую эканоміку ў сувязі з удзелам рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне Расіі супраць Украіны. Была забаронена транспарціроўка грузаў на тэрыторыі ЕС на зарэгістраваных у Беларусі прычэпах і паўпрычэпах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.