У Гродне праз суд ліквідуюць фонд "Крэўскі замак"
Крэўскі замак / newgrodno.by
Гродзенскі абласны суд на 16 чэрвеня прызначыў ліквідацыю мясцовага дабрачыннага фонду "Крэўскі замак", піша hrodna.life. Пазоўнікам выступае галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Фонд ладзіў валанцёрскія летнікі ў Крэве, дзе размешчаны адзін з самых старажытных беларускіх замкаў. Таксама ён займаўся арганізацыяй культурных акцый у Крэве ды іншых населеных пунктах.
Арганізацыя зарэгістраваная ў 2005 годзе ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна. У 2020 і 2021 годзе фонд арганізоўваў у Крэве археалагічныя экспедыцыі.
Масавая ліквідацыя грамадскіх арганізацый у Беларусі цягнецца з ліпеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.