Новым прэзідэнтам Ірана стаў рэфарматар Масуд Пазешкіан
Масуд Пазешкіан
У Іране новы прэзідэнт. Ім стаў рэфарматар Масуд Пазешкіан. У параўнанні з папярэднікам ён нават ліберал, але толькі калі глядзець крытэрамі іранскай палітыкі.
— Мы губляем падтрымку ў грамадстве праз нашыя паводзіны, высокія кошты, нашае абыходжанне з дзяўчатамі і праз тое, што мы цэнзуруем Інтэрнэт, — казаў Пазешкіан на дэбатах.
Ён — з тых, хто выступаў супраць арыштаў і тым больш забойстваў за адсутнасць хіджабаў, заклікаў да меншай жорсткасці пры падаўленні пратэстаў, але... І папярэджваў, што нельга абражаць духоўнага лідара краіны.
Ці зменіцца кардынальна палітыка Ірана? Наўрад ці, бо галоўная фігура ў краіне — не прэзідэнт, а духоўны лідар, які выступае і за жорсткасць, і за супрацьстаянне з Захадам, і за падтрымку Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.