Мінюст ліквідуе зоаабарончую арганізацыю дапамогі бяздомным жывёлам

Сабака ў прыёмніку / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Сабака ў прыёмніку / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства юстыцыі вырашыла ліквідаваць зоаабарончую арганізацыю дапамогі бяздомным жывёлам SaveUs. На сваёй старонцы ў Instagram арганізацыя паведаміла, што прычыны такога рашэння чыноўнікі Мінюста не патлумачылі.

"SaveUs не меў ні капейкі дзяржаўнага фінансавання, ён не браў ні капейкі камісіі, ні разу не ладзіў збораў на адміністрацыйныя выдаткі, сам пакрываў камісію эквайрынгу (47 600 рублёў за ўвесь час). І другога такога праекта ўжо цалкам дакладна не будзе", — пішуць зоаабаронцы.

Рахункі арганізацыі ўжо замарожаныя, і сама яна ўжо знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі.

SaveUs — гэта платформа дапамогі жывёлам. Праз яе можна ахвяраваць жывёлам грошы на лячэнне, ператрымку, корм і іншыя патрэбы.

Ліквідацыя грамадскіх арганізацый у Беларусі працягваецца з ліпеня 2021 года. Пад "зачыстку" трапілі ўжо сотні арганізацый самых розных напрамкаў — экалагічныя, праваабарончыя, спартовыя, калекцыянерскія ды інш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі