Віктар Орбан анансаваў "новы сюрпрыз"

Орбан і Лукашэнка

Орбан і Лукашэнка

Прэм'ер Венгрыі Віктар Орбан рыхтуе чарговы "сюрпрыз". На панядзелак у яго запланаваны яшчэ адзін візіт, куды менавіта — Орбан не ўдакладняе. Але з улікам стасункаў паміж афіцыйным Будапештам і рэжымам Лукашэнкі, гэта можа быць нават Беларусь. Напрыклад, кіраўнік МЗС Венгрыі бываў у Мінску і пасля 2020-га, і пасля 2022-га.

Адначасова Орбан раскрытыкаваў калег па ЕС, сказаўшы: "еўрапейскія бюракраты ніколі не ўсталююць мір".

З 1 ліпеня Венгрыя з'яўляецца старшынёй Савета ЕС. Але ані Савет ЕС, ані Еўракамісія не давалі Орбану мандат прадстаўляць увесь ЕС і яго пазіцыю падчас размоваў з Пуціным.

Як былы стыпендыят фонду Сораса стаў самым прарасійскім і спрэчным палітыкам ЕС?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі