Палітвязня Паўла Вінаградава на год перавялі на турэмны рэжым

Павел Вінаградаў

Павел Вінаградаў / Euroradio

Палітвязня Паўла Вінаградава на год перавялі на турэмны рэжым. Пра гэта паведаміла яго жонка Святлана.

Рашэнне пра замену рэжыму на турэмны ў пачатку снежня прыняў суд Ваўкавыскага раёна. Працягваць адбываць свой 5-гадовы тэрмін палітвязень будзе ў турме ў Гродне.

Вінаградава затрымалі два гады таму ў Беразіне. Яго асудзілі на 5 гадоў, абвінаваціўшы ў "распальваньні сацыяльнай варожасці", "паклёпе на Лукашэнку" і "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх". За кратамі ён хварэў на сухоты. Паўгода правёў у штрафным ізалятары. КДБ запісала Паўла Вінаградава ў "спіс тэрарыстаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі