Паводка ў Віцебску ўтапіла Залатую Рыбку
Паводка ў Віцебску / viciebsk.cc
Паводка на беларускіх рэках працягвае павялічвацца. Дзвіна ў Віцебску 28 сакавіка дасягнула прыкладна васьмі метраў над нулём паста, паведамляюць "Народныя навіны Віцебска". Небяспечна высокі ўзровень вады ў рацэ для дадзенага горада складае 1020 сантыметраў над узроўнем 0.
Пешаходны мост праз Дзвіну цалкам схаваўся пад вадой, як і частка набярэжнай. Скульптура Залатой Рыбкі, усталяваная каля ўпадзення Віцьбы ў Дзвіну, амаль цалкам сышла пад ваду — ад яе бачная толькі невялікая верхняя частка.
За мінулыя суткі на Дзвіне ўзровень вады перавысіў небяспечна высокую адзнаку каля Верхнядзвінска і дабраўся да небяспечна высокай адзнакі ля Полацка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.