Пазбаўляюць ліцэнзіі адваката, якая абараняе палітзняволеную Марыну Золатаву

Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе / БЕЛТА
Людміла Чэкіна і Марына Золатава ў судзе / БЕЛТА

Пазбаўляюць ліцэнзіі адваката Аксану Белую, якая абараняе палітзняволеную Марыну Золатаву. Мінюст паведамляе, што яе не атэставала "кваліфікацыйная камісія". Яна вырашыла, што Белая не можа выконваць сваіх прафесійных абавязкаў "з прычыны недастатковай кваліфікацыі".

Аксана Белая атрымала ліцэнзію адваката ў сакавіку 2003 года, мае амаль 20 гадоў стажу працы па спецыяльнасці.

Гэта не першы такі выпадак, калі адвакатаў, якія абараняюць палітвязняў, пазбаўляюць ліцэнзій. Белую ж пазбавілі падчас працэсу па "справе TUT.by".

Крымінальную справу ў закрытым рэжыме з 9 студзеня разглядае Мінскі гарадскі суд. На лаве падсудных палітзняволеныя — гендырэктар кампаніі "ТУТ БАЙ медыя" Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар партала TUT.by Марына Золатава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі