Перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з Расіі (фота)
Супрацоўнікамі Фрунзенскага РУУС Мінска перакрыты канал пастаўкі наркотыкаў і псіхатропаў у Беларусь з Расіі. Яго арганізаваў 35-гадовы жыхар Гомеля. Міліцыянеры затрымалі яго непасрэдна пасля продажу буйной партыі 24-гадоваму мінчуку. У затрыманага знайшлі каля 10 грамаў марыхуаны, больш за 50 грамаў амфетаміна і 18 таблетак экстазі.
Як інфармуе прэс-служба мінскай міліцыі, у адносінах затрыманых распачалі крымінальную справу па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" (ч. 3 арт. 328 Крымінальнага кодэксу).
Фота: guvd.gov.by