Пераменная воблачнасць, да +25: прагноз надвор'я на 3 верасня
Беларуская прырода
У Беларусі — ранняя восень: і па календары, і за акном. Надвор'е яшчэ стаіць цёплае, але ўсё часцей даводзіцца апранаць дажджавік і прыхопліваць з дому парасон. Якраз такі дзень беларусаў чакае ў нядзелю, 3 верасня.
Уночы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Днём пераважна па паўднёвай частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Такі прагноз дае Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
На працягу дня чакаецца пераменная воблачнасць.
Тэмпература ноччу апусціцца да 6 градусаў цяпла. А днём чакаецца 20-25 градусаў па Цэльсіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.