Плануецца скасаваць інстытут прапіскі

Плануецца, што ў бліжэйшыя два гады ў Беларусі будзе скасаваны інстытут прапіскі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Па яго словах, на змену прапісцы прыйдзе рэгістрацыя. Мяркуецца, што ўжо ў лютым заканадаўчы акт будзе разгледжаны ў канчатковым варыянце.

Міністр таксама адзначыў, што ініцыятарам такога рашэння было не праваахоўнае ведамства, а іншыя структуры, якія зацікаўленыя ва ўліку пражывання грамадзян. У прыватнасці, пытанне неаднаразова ўздымалася арганізацыямі ЖРЭА, інфармуе БЕЛТА.

Фота з сайту as.baikal.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі