Полк Каліноўскага прызнаў тэрарыстычнай арганізацыяй рэжым Лукашэнкі

Каліноўцы

Каліноўцы / t.me/KalinouskiPolk

Полк Каліноўскага прызнаў рэжым Лукашэнкі тэрарыстычнай арганізацыяй. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйнай заяве палка.

Гэта стала крокам у адказ на тое, што Вярхоўны суд Беларусі прызнаў "тэрарыстычнай арганізацыяй" полк Каліноўскага і ўсе ўваходныя ў яго структуры.

"Мы лічым, што гэты акт — наступны крок дыктатара, патрэбны дзеля магчымага пашырэння вайны і дадатковага прызнання лаяльнасці Маскве. Лукашэнка гатовы на ўсё дзеля ўтрымання сваёй ўлады", — гаворыцца ў заяве каліноўцаў.

Яны нагадваюць, што з сакавіка 2022 года полк уваходзіць у склад Узброеных Сілаў Украіны.

"У сваю чаргу Полк імя Кастуся Каліноўскага вызнае рэжым Лукашэнкі тэрарыстычным фармаваннем, як і ўсіх датычных да гвалту і рэпрсіяў супраць беларускага народу", — заяўляюць каліноўцы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі