Полк Каліноўскага ў Беларусі прызналі "тэрарыстычнай арганізацыяй"
Каліноўцы
Полк імя Кастуся Каліноўскага з усімі яго структурамі прызналі ў Беларусі "тэрарыстычнай арганізацыяй".
Адпаведнае рашэнне па заяве генпракурора прыняў Вярхоўны суд.
У пракуратуры заяўляюць, быццам удзельнікі палка маюць дачыненне да падрыхтоўкі і арганізацыі тэрактаў на тэрыторыі Беларусі.
Раней рэжым Лукашэнкі даў палку Каліноўскага званне "экстрэмісцкага фармавання".
У палку Каліноўскага, які ваюе на баку Украіны, змагаюцца пераважна беларускія палітуцекачы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.