Бельгійскі прынц перадаў палку Каліноўскага аўтамабіль

Цырымонія перадачы аўтамабіля 

Цырымонія перадачы аўтамабіля  / kalinouski.org

Ва Украіне ў мястэчку Збараж Тэрнопальскай вобласці на днях прайшла цырымонія перадачы дапамогі ўкраінскім шпіталям і воінскім часткам. Сярод атрымальнікаў дапамогі апынуўся і полк Каліноўскага.

Арганізацыя, дзякуючы якой усё адбылося, — "Місія Ігара Віценкі", распавялі ў палку. Віценка — украінскі хірург, якія 25 гадоў пражыў у Бельгіі, але пасля пачатку поўнамаштабнай вайны вярнуўся ва Украіну, каб лячыць параненых. Яго грамадская арганізацыя збірае ахвяраванні на набыццё медыцынскага абсталявання і гуманітарную дапамогу. Полк Каліноўскага ўжо ў другі раз атрымлівае дапамогу ад беларускай дыяспары ў Бельгіі.

Характэрна, што гэтым разам дапамогу прывёз бельгійскі прынц Мішэль дэ Лінь. Дом Лінь сёння з'яўляецца адной з самых уплывовых сем'яў у Бельгіі. Прынцу 73 гады. Ва Украіну ў рамках гуманітарнай місіі ён прыехаў упершыню. Заўважым, што дабіраўся прынц на аўтамабілі, які прызначаўся для беларусаў. Кіроўцам быў сябар Мішэля дэ Ліня барон Бернар дэ Гершаль.

Полк Каліноўскага акрамя аўтамабіля атрымаў 7 FPV-дронаў. А ўкраінскім вайскоўцам і медыкам перадалі тры машыны хуткай дапамогі з медыцынскім абсталяваннем. Дзве з іх адразу адправіліся на фронт, а адну – у мясцовы ваенны навучальны цэнтр. Дадамо, што гэта ўжо сотая машына, перададзеная Украіне з пачатку поўнамаштабнай вайны ў рамках гуманітарнай місіі Ігара Віценкі.

Бельгийский принц передал полку Калиновского автомобиль
Набыць пікап для палка Каліноўскага дапамаглі беларуская дыяспара ў Бельгіі і "Місія Ігара Віценкі" / тут і далей фота kalinouski.org
Бельгийский принц передал полку Калиновского автомобиль
Лекар Ігар Віценка
Бельгийский принц передал полку Калиновского автомобиль
Бельгійскі прынц Мішэль дэ Лінь

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі