Полк Каліноўскага расказаў падрабязнасці, як загінулі іх байцы

Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors, ілюстрацыйнае фота
Баец палка Каліноўскага / t.me/belwarriors, ілюстрацыйнае фота

Байцы палка Каліноўскага пакуль не могуць забраць целы ваяроў, загінулых у Бахмуце, бо там працягваюцца баі. У пятніцу прэс-служба палка распавяла падрабязнасці трагедыі: ваяры ўтрымлівалі пазіцыі, але па доме, дзе яны працавалі, ударыла расійская артылерыя — і ён абрынуўся.

Чатыры байцы засталіся пад заваламі, забраць іх целы немагчыма. Камандзір групы, які кіраваў адыходам астатніх ваяроў, загінуў, бо прыкрываў эвакуацыю параненых.

Такім чынам, полк Каліноўскага пацвердзіў гібель пяці байцоў.

Пра гібель аднаго з "каліноўцаў" стала вядома 17 траўня. Тады ж прэс-служба палка паведаміла, што чатыры байцы зніклі без вестак, але яны дакладна не ў палоне.

"У мяне кантузія вачэй, чэрапна-мазгавая траўма і пашкоджанне калена. Цяпер у шпіталі, паведаміў Радыё Свабода беларускі добраахвотнік Дзяніс Урбановіч. — Але псіхалагічна мне цяжка — мае хлопцы загінулі ў мяне на вачах, а я нічога не мог зрабіць. Быў моцны бой".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі