Польшча пачынае будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю

Польшча пачынае будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю

Польшча ў аўторак пачынае будаваць плот на мяжы з Беларуссю. Новая загарода з'явіцца на працягу 186 кіламетраў. Яе вышыня складзе 5,5 метра, паведамляе pap.pl.

Падрыхтоўчыя працы ў памежнай зоне ўжо вяліся, а з 25 студзеня там пачнуць працаваць будаўнікі.

Плот мусіць быць пабудаваны да чэрвеня. Яго патрэба з'явілася на фоне міграцыйнага крызісу, калі з Беларусі ў вялікай колькасці мяжу нелегальна спрабавалі пераходзіць мігранты.

Польшча пачынае будаваць 5-метровы плот на мяжы з Беларуссю
Цяперашная загарода на польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі