Польшча створыць новую вайсковую частку ля мяжы з Беларуссю
Марыюш Блашчак / gov.pl
У Польшчы каля граніцы з Беларуссю будзе створана новае падраздзяленне разведвальнага палка. Пра гэта паведаміў міністр абароны краіны Марыюш Блашчак:
"Сёння мы ўсе бачым, што адбываецца за нашай усходняй мяжой. Пуцін спрабуе аднавіць імперыю. Ці была Расія белай ці чырвонай, ці стала яна пуцінскай, Расія заўсёды аднолькавая па метадах, якія яна выкарыстоўвае, па агрэсіі, якую яна здзяйсняе. Таму ў адказ на гэтыя пагрозы мы ўмацоўваем польскую армію”.
Новая вайсковая частка з'явіцца ў Чарна-Беластоцку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.