Пасля абстрэлаў у Кіеве адноўлена ацяпленне — Віталь Клічко

Устаноўка ёлкі на Сафійскай плошчы ў Кіеве, 17 снежня / Reuters
Устаноўка ёлкі на Сафійскай плошчы ў Кіеве, 17 снежня / Reuters

Пасля абстрэлу 16 снежня ў Кіеве адноўленае ацяпленне, паведамляе мэр горада Віталь Клічко. У пятніцу расійская армія ўдарыла па Украіне больш чым 70 ракетамі. Яны ў тым ліку пашкодзілі аб'екты грамадзянскай інфраструктуры.

Горад пасля апошніх абстрэлаў вяртае працу ўсіх сэрвісаў. У прыватнасці, цалкам аднавілі працу сістэмы цеплазабеспячэння сталіцы. Усе крыніцы цеплазабеспячэння працуюць у штатным рэжыме. На працягу дня камунальнікі будуць працаваць па асобных дамах, дзе могуць узнікаць лакальныя праблемы з цяплом, — піша Клічко.

Да вечара суботы без электрычнасці была траціна горада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі