Выбухі ў Кіеве, Харкаў без святла — Расія зноў атакуе ракетамі Украіну

Расіяне абстрэльваюць ракетамі Украіну / Мінабароны РФ
Расіяне абстрэльваюць ракетамі Украіну / Мінабароны РФ

У Кіеве і вобласці чуюцца выбухі. Мясцовыя ўлады кажуць, што працуе СПА. У Кіеве экстранныя службы ўжо выехалі да месца выбуху ў Дзеснянскім раёне, піша мэр сталіцы Віталь Клічко. Выбухі таксама прагрымелі ў Дняпроўскім і Галасееўскім раёнах украінскай сталіцы.

"Вораг актыўна атакуе Украіну. Падвышаная небяспека. Знаходзімся ў сховішчах. Нічога не фатаграфуем і не выкладваем у сетку", — паведамляе ў Telegram кіраўнік Кіеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Аляксей Кулеба.

У Харкаўскай вобласці мэтай удараў, па словах старшыні АВА Алега Сінягубава, былі тры аб'екты крытычнай інфраструктуры. "Ёсць пападанне ў аб'екты крытычнай інфраструктуры ў Чугуеўскім раёне. Папярэдне без пацярпелых", — напісаў ён ў Telegram. Харкаў цалкам застаўся без святла, паведамляе УНІАН са спасылкай на "Харьковоблэнерго". У горадзе таксама з'явіліся праблемы са сувяззю. Без святла і Палтава, і некалькі раёнаў Палтаўскай вобласці, перадае "Суспільне".

Выбухі таксама прагрымелі ў Запарожжы і ў Крывым Рогу ў Днепрапятроўскай вобласці. Гэта звесткі па стане на 10.40 па мінскім часе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі