Праціўнікі інтэграцыі з Расіяй у пяты раз прайшлі па цэнтры Мінска

Мітынг супраць інтэграцыі 29 снежня ў Мінску / nn.by
Мітынг супраць інтэграцыі 29 снежня ў Мінску / nn.by

29 снежня ў Мінску зноў — ужо ў пяты раз з пачатку месяца! — прайшло шэсце супраць "паглыблення інтэграцыі" Беларусі і Расіі. Яго ўдзельнікі сабраліся на Кастрычніцкай плошчы ў раёне 12:00. На гэты раз іх было няшмат, каля 100 чалавек.

З сабой праціўнікі інтэграцыі прынеслі плакаты — як сур'ёзныя, так і жартоўныя. Тут былі і карыкатуры на Уладзіміра Пуціна ў выглядзе ігральных карт, і іранічныя адсылкі да эфіру дзяржаўных тэлеканалаў, дзе абвясцілі, што значная частка пратэстуючых на самрэч выпадкова праходзілі міма плошчы.

Шмат хто з арганізатараў пратэстаў зараз адбывае адміністрацыйныя арышты за папярэднія акцыі. Людзі, якія прыйшлі на Кастрычніцкую плошчу, трымалі ў руках іх партрэты.

Вось як праходзіла акцыя.

Противники интеграции с Россией в пятый раз прошли по центру Минска
Мітынг супраць інтэграцыі 29 снежня / Радыё "Свабода"
Противники интеграции с Россией в пятый раз прошли по центру Минска
Мітынг супраць інтэграцыі 29 снежня / Радыё "Свабода"

Таксама 29 снежня праціўнікі інтэграцыі з Расіяй ўтвораць "Жывы ланцуг" на ўчастку праспекта Незалежнасці паміж Цыркам і Галоўпаштамтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі