Пракуратура прызнала, што Сяргей Белязека не абражаў Лукашэнку

Віцебскі дзеяч дэмакратычнага руху Сяргей Белязека не абражаў кіраўніка краіны. Да такой высновы прыйшоў старэйшы следчы пракуратуры Чыгуначнага раёна Віцебску Антон Зыкаў. Яму даручылі зладзіць праверку з нагоды ліста спадара Белязекі ў Адміністрацыю прэзідэнта. На думку следчага, у гэтым лісце абразы не было. Але жыццёвая неўладкаванасць віцебскага апазіцыянера глыбока паўплывала на яго псіхічны стан. Сяргей Белязека не можа рэалізаваць свой жыццёвы патэнцыял у выглядзе кваліфікаванай працы, здаровай сям’і і дабрабыту, лічыць следчы.

Актывіст дэмакратычнага руху такой высновай абураны і пэўны, што следчы не мае медыцынскай адукацыі, каб рабіць высновы наконт псіхічнага стану грамадзянаў, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі